 |
 |

Фота
Вiктара Стралкоўскага |
Рыгор
Барадулiн

Паэт,
перакладчык. Нарадзiўся 24.02.1935, на хутары Верасоўка Ушачскага раёна
Вiцебскай вобласцi. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1954 паступiў на
фiлалагiчны факультэт БДУ. Першыя вершы былi апублiкаваны ў 1953 годзе.
Пасля заканчэння унiверсiтэту ў 1959 годзе працаваў у рэдакцыях газеты
«Савецкая Беларусь», часопiсаў «Бярозка», «Беларусь», «Полымя», выдавецтвах
«Беларусь», «Мастацкая лiтаратура».
У 1989 годзе з’яўляўся адным з заснавальнiкаў Беларускага ПЕН-цэнтру,
у 1990-1994 -- прэзiдэнт Беларускага ПЕН-цэнтру, у 1996 годзе -- лаўрэат
прэмii iмя Алеся Адамовiча, якая прысуджаецца Беларускiм ПЕН-цэнтрам. |
 |
 |