 |
 |

Foto:
Renate von Mangoldt |
Алесь
Разанаў

Нарадзiўся
5 снежня 1947 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласцi.
Скончыўшы школу, у 1966 годзе паступiў на адзяленне беларускай мовы i
лiтаратуры фiлалагiчнага факультэта Белдзяржунiверсiтэта, з якога, аднак,
за ўдзел у студэнцкiх хваляваннях (восень 1968), накiраваных на абарону
беларускай мовы, быў адлiчаны. У 1970 годзе скончыў Брэсцкi педагагiчны
iнстытут.
Аўтар зборнiкаў паэзii «Адраджэнне» (1970), «Назаўжды» (1974), «Каардынаты
быцця» (1976), «Шлях-360» (1981), «Вастрыё стралы» (1988), «У горадзе
валадарыць Рагвалод» (1992), «Паляванне ў райскай далiне» (1995), «Рэчаiснасць»
(1998).
Творы Алеся Разанава перакладзены больш чым на 20 моў, асобнымi выданнямi
выйшлi кнiгi ў Грузii, Германii, Балгарыi, Польшчы.
Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Беларусi iмя Янкi Купалы. |
 |
 |